30 чэрвеня адбылася 44-я сесія Савета па правах чалавека ААН. Падчас пасяджэння Куба ад імя 53 дзяржаў зрабіла заяву, падтрымаўшы Кітай у прыняцці Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Сянган.
Па заяве Кубы, неўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў з'яўляецца важным прынцыпам, замацаваным у Статуце ААН, і асноўнай нормай, якая рэгулюе міжнародныя адносіны. Распрацоўка законаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі - прэрагатыва заканадаўчай улады дзяржавы, і гэтая практыка дзейнічае ў дачыненні да ўсіх краін свету. Гэтае пытанне не адносіцца да правоў чалавека, таму не варта выносіць яго на абмеркаванне ў Савет правоў чалавека ААН.
Як падкрэсліла Куба, краіны, якія падпісаліся пад гэтай заявай, лічаць, што кожная дзяржава мае права прымаць законы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Падпісанты краіны лічаць, што дадзены крок паспрыяе ўстойліваму і доўгачасоваму існаванню палітыкі "адна краіна, дзве сістэмы", паспрыяе доўгатэрміноваму росквіту і стабільнасці Сянгана, а таксама ў бяспечнай абстаноўцы яшчэ лепш гарантуе ажыццяўленне законных правоў і свабод шырокіх слаёў грамадства Сянгана. -0-