У Сянгане адбыліся цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга і банкет, прысвечаныя 23-гадовай гадавіны з дня ўтварэння Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна
  2020-07-03 17:32:06

1 ліпеня 2020 г. для таго, каб адзначыць 23-гадовую гадавіну з дня ўтварэння Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган, адміністрацыя правяла ўрачыстую цырымонію ўзняцця Дзяржаўнага сцяга і банкет.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту апублікавання "Асноўнага закона Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Кітайскай Народнай Рэспублікі", а таксама 1-я гадавіна вяртання Сянгана на радзіму пасля прыняцця і пачатку рэалізацыі Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган і Закона Аб Дзяржаўным гімне. Перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі трансляваўся памятны кароткаметражны фільм, які распавядае аб шэрагу важных гістарычных момантаў такіх, як Дзень утварэння КНР, кітайска-брытанскія перамовы, вяртанне Сянгана, кансультацыя па пытаннях «Асноўнага закона Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Кітайскай Народнай Рэспублікі», азіяцкі фінансавы крызіс і інш.

Цырымонія адбылася на плошчы залатой Баухініі. А 8 гадзіне раніцы паліцэйскі ансамбль Сянгана выканаў "Марш добраахвотнікаў". Пад гукі гімна адбылося ўзняцце дзяржаўнага сцяга КНР і сцяга САР Сянган.

Затым, адбыўся святочны банкет у цэнтры канферэнцый і выстаў (HKCEC). Кіраўніца адміністрацыі Сянгана Кэры Лам у сваім выступленні заявіла, што ПК УСНП 30 чэрвеня прагаласаваў і прыняў «Закон КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган», які ў той жа дзень быў апублікаваны адміністрацыяй САР і пачаў рэалізавацца ў Сянгане. Кэры Лам адзначыла, што гэты закон, які лічаць найважнейшым у развіцці стасункаў паміж цэнтральным урадам і спецыяльнай адміністрацыяй пасля вяртання Сянгана на радзіму, з'яўляецца магчымасцю выхаду з цяжкай сітуацыі, ліквідацыі беспарадкаў, крокам да стабільнасці. Адміністрацыя САР гатовая ўсімі намаганнямі несці асноўную адказнасць па рэалізацыі дадзенага закона ў мэтах таго, што палітыка «адна краіна - дзве сістэмы» будзе ўстойлівай і доўгатэрміновай, САР Сянган – мець трывалы мір.

-0-