Кітай адкажа на магчымыя санкцыі ЗША з-за пытанняў, звязаных з Сянганам -- намеснік кіраўніка канцылярыі па справах Сянгана і Аамэня
  2020-07-03 17:32:03

Цэнтральны ўрад Кітая і адміністрацыя Сянгана абавязкова дадуць адказ у выпадку ўвядзення ЗША санкцый. Пра гэта 1 ліпеня заявіў намеснік кіраўніка канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Чжан Сяамін.

Спецыяльны эканамічны статус САР Сянган, які ўключае і статус глабальнага фінансавага цэнтра, быў заваяваны дзесяцігоддзямі напружаных намаганняў многіх пакаленняў сянганцаў. Чжан Сяамін падкрэсліў, што доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць Сянгана залежаць ад яго параўнальных пераваг у дзелавым асяроддзі і фінансавай сістэме, а таксама ад тэндэнцый эканамічнага развіцця мацерыковай часткі Кітая і падтрымкі цэнтральнага ўрада.

-0-