Дзяржсавет КНР прызначыў службовых асоб Упраўлення па абароне нацыянальнай бяспекі ў Сянгане
  2020-07-03 17:32:03

3 ліпеня Дзяржсавет КНР прызначыў Чжэн Яньсюна начальнікам упраўлення па абароне нацыянальнай бяспекі Цэнтральнага народнага ўрада ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Сянган.

Лі Цзянчжоу і Сунь Цін'е прызначаныя намеснікамі начальніка ўпраўлення па абароне нацыянальнай бяспекі Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган.