Пекін апублікаваў план па развіцці блакчейну
  2020-07-06 17:04:36

Пекін апублікаваў план дзеянняў па развіцці блакчэйну на 2020-2022 гады, у адпаведнасці з якім горад ператвораць у адзін з уплывовых цэнтраў інавацый у сферы адпаведных тэхналогій. У плане выкладзены чатыры ключавыя стратэгіі і 20 канкрэтных задач, у сярод якіх стварэнне платформаў для тэарэтычных і тэхналагічных даследаванняў, распрацоўка шматпрофільных дадаткаў, а таксама фарміраванне саліднай кадравай базы ў гэтай галіне. Будзе створаны адмысловы фонд для падтрымкі блакчэйн-праектаў.

У кастрычніку мінулага года ў Кітаі запусцілі агульнанацыянальную сетку абслугоўвання, заснаваную на тэхналогіі блакчэйн, у мэтах развіцця "разумных" гарадоў і лічбавай эканомікі. -0-