Сі Цзіньпін накіраваў Акадэміі Бутука у Папуа-Новай Гвінеі зваротны ліст
  2020-07-06 17:04:36

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў Акадэміі Бутука ліст, у якім з прыгадаў цырымонію яе адкрыцця, якая адбылася ў час яго візіту ў Папуа-Новую Гвінею у 2018 годзе. Ён высока ацаніў праведзеную акадэміяй працу і выказаў задавальненне тым, што навучальны працэс там ужо быў адноўлены, нягледзячы на эпідэмію COVID-19. Паводле яго слоў, Кітай будзе і далей аказваць неабходную падтрымку і дапамогу ў развіцці гэтай навучальнай установы.

Раней Акадэмія Бутука накіравала ліст Сі Цзіньпіну, у якім падзякавала за пільную ўвагу да яе развіцця і высока ацаніла пазітыўны ўклад Кітая ў садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў глабальнай барацьбе супраць COVID-19. Як было адзначана ў лісце, пры дапамозе кітайскага боку акадэмія аднавіла сваю працу, пераадолеўшы цяжкасці, выкліканыя эпідэміяй. --0--