Узраслі інвестыцыі ў чыгуначны транспарт Кітая
  2020-07-06 17:04:36

У першай палове бягучага года інвестыцыі ў асноўныя фонды чыгуначнага транспарту Кітая павялічыліся, нягледзячы на негатыўныя наступствы эпідэміі COVID-19. Пра гэта паведамілі ў Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.

У першым паўгоддзі аб'ём інвестыцый склаў 325,8 мільярдаў юаняў, павялічыўшыся на 1,2% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. У прыватнасці, інвестыцыі ў чыгуначную інфраструктуру выраслі на 3,7% у гадавым вылічэнні -- да 245,1 млрд юаняў, пры гэтым было ўведзена ў эксплуатацыю 1178 кіламетраў чыгункі.

У першым квартале бягучага года з-за эпідэміі інвестыцыі ў чыгуначны транспарт скараціліся на 21% і склалі 79,9 млрд юаняў.

У другім квартале года інвестыцыі ў чыгуначны сектар ужо дасягнулі 245,9 млрд юаняў, павялічыўшыся на 11,4% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, адзначылі ў кампаніі. -0-