У маі ў Кітаі вырасла колькасць мабільных дадаткаў
  2020-07-06 17:04:36

Па стане на канец мая, у Кітаі было даступна каля 3,6 мільёна мабільных дадаткаў з павелічэннем паказчыка на 0,3 працэнта ў месячным вылічэнні, сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Мабільныя гульні па-ранейшаму лідзіравалі, на долю якіх прыпала 24,9% іх агульнай колькасці. За імі ідуць дадаткі, звязаныя са штодзённымі інструментамі, электроннай камерцыяй і абслугоўваннем.

Найбольшая колькасць загрузак зарэгістравана ў сектары музычных дадаткаў, за імі ішлі мабільныя гульні, дадаткі арганізацыі жыцця, сацыяльных сетак і сродкаў сувязі. -0-