Узровень вады ў Янцзы перавысіў крытычную адзнаку
  2020-07-07 18:12:49

З-за ліўняў узровень вады ў сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Янцзы пераваліў за крытычную адзнаку. У бліжэйшыя дні ўзровень вады працягне расці, і на некаторых участках перавысіць крытычную адзнаку прыкладна на адзін метр.

Згодна з прагнозам, з 6 па 9 ліпеня на раёны ў сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Янцзы абрынуцца навальніцы, і, як чакаецца, выпадзе ад 100 да 200 мм ападкаў.

Камітэт па выкарыстанні водных рэсурсаў ракі Янцзы абвясціў жоўты ўзровень небяспекі з-за пагрозы паводак. - Р -