Агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Беларусі дасягнула 63804
  2020-07-07 18:12:49

Агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Беларусі дасягнула 63804 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Выпісаліся з бальніц 51120 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. На сённяшні дзень у Беларусі праведзена 1074240 тэстаў. За час эпідэміі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавана 250 новых выпадкаў заражэння, ачунялі 249 чалавек, шэсць пацыентаў памерлі. --0--