Нацыянальны выпускны дзяржэкзамен «гаакаа» рыхтуюцца здаваць больш за 10 млн кітайскіх школьнікаў. Здача гаакаа – найважнейшая для любога кітайскага школьніка падзея, паколькі вынікі іспыту сур'ёзна паўплываюць на далейшы лёс маладых людзей. Сёлета, нягледзячы на пандэмію, колькасць жадаючых здаць гаакаа ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 400 тысяч чалавек і склала 10,71 млн чалавек.
Па ўсім Кітаі будзе створана больш за сем тысяч экзаменацыйных пляцовак, якія будуць абслугоўваць 945 тыс. спецыялістаў. -0-