Сі Цзіньпін і прэзідэнт Аргенціны А. Фернандэс абмяняліся пасланнямі
  2020-07-08 17:40:19
Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс накіравалі адзін аднаму пасланні, абмяняўшыся меркаваннямі па барацьбе з COVID-19 і ўмацаванні прагматычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што пасля ўспышкі эпідэміі народы Кітая і Аргенціны аказваюць адзiн аднаму падтрымку, што сведчыць аб глыбокім сяброўстве паміж бакамі. Зараз абодва бакі чакаюць цяжкія задачы стабілізацыі эканомікі і забеспячэння народнага дабрабыту. Пекін мае намер і далей праводзіць актыўнае ўзаемадзеянне з Буэнас-Айрэсам у барацьбе з COVID-19. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай цвёрда падтрымлівае намаганні Аргенціны па забеспячэнні стабільнасці і развіцці дзяржавы і мае намер паглыбіць абмены і практычнае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, а таксама садзейнічаць далейшаму развіццю кітайска-аргенцінскіх адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства.

А. Фернандэс выказаў падзяку Кітаю за намаганні па супрацьдзеянні эпідэміі і кіруючую ролю ў міжнароднай барацьбе з вірусам, у прыватнасці, за тое, што Кітай працягнуў руку дапамогі Аргенціне. "У гэты асаблівы момант мы глыбока адчулі моцнае сяброўства паміж дзвюма краінамі. Я ўпэўнены, што мы адкрываем новую эпоху двухбаковых адносін. Адносіны усеабдымнага стратэгічнага партнёрства і шматбаковае супрацоўніцтва будуць абавязкова паглыбляцца", -- указаў ён. -0-