Кітай выдзеліў 200 млн юаняў для садзейнічання развіццю транспартных грузаперавозак па маршруце Кітай-Еўропа
  2020-07-08 18:38:49

Кітай выдзеліў 200 млн юаняў з цэнтральнага бюджэта на падтрымку будаўніцтва транспартных вузлоў для паляпшэння паслуг чыгуначных грузаперавозак па маршрутах Кітай-Еўропа.

Грашовыя сродкі будуць выкарыстаны для падтрымкі будаўніцтва дэманстрацыйных праектаў у гарадах Чжэнчжоу, Чунцін, Чэнду, Сіань і Урумчы ў мэтах павышэння эфектыўнасці транспартнай сеткі грузавых паслуг, паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў КНР.

Камітэт заявіў, што ўзмоцніць каардынацыю ў напрамку адпаведных мясцовых органаў на будаўніцтва транспартных цэнтраў і дзеля падтрымкі сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху".

Грузавыя чыгуначныя перавозкі па маршрутах Кітай-Еўропа, што пачаліся ў 2011 годзе, лічацца важнай часткай ініцыятывы "Пояс і шлях", накіраванай на пашырэнне гандлю паміж Кітаем і краінамі, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве. Ва ўмовах пандэміі цягнікі застаюцца надзейным транспартным каналам. -0-