Deutsche Telekom умацоўвае супрацоўніцтва з Huawei
  2020-07-08 18:38:49

Deutsche Telekom актывізавала дзелавыя адносіны з кітайскай Huawei у напрамку 5G, пашырэння шырокапалоснага доступу, хмарных паслуг і тэлевізійных прапаноў. Пра гэта 7 ліпеня паведаміла газета Handelsblatt са спасылкай на ўнутраныя дакументы.

Кампанія Deutsche Telekom, якая шырока прадстаўлена на еўрапейскім рынку тэлекамунікацыйных паслуг, ужо мае цесныя сувязі і шырока выкарыстоўвае абсталяванне вытворчасці Huawei.

Кампанія папрасіла кітайскіх партнёраў аказаць ёй падтрымку ў фарміраванні тэхналагічных пераваг у Германіі ў параўнанні з канкурэнтамі, каб, у прыватнасці, дамагчыся лідарства ў сектары фармату новага пакалення 5G.

Пры гэтым Deutsche Telekom адмаўляе якую-небудзь залежнасць ад Huawei, адзначыўшы, што доля прадуктаў Huawei займае 25% ва ўсім сваім тэхналагічным абслугоўванні ў Еўропе.

-0-