У Кітаі адзначаецца 83 гадавіна пачатку вайны супраціўлення японскім захопнікам
  2020-07-08 18:38:49

7 ліпеня ў Пекіне прайшла цырымонія з нагоды 83-х угодкаў пачатку агульнанацыянальнай вайны супраціўлення японскім захопнікам.

Інцыдэнт на мосце Лугоўцяа, які адбыўся 7 ліпеня 1937 г., лічыцца пачаткам поўнамаштабнага наступу Японіі на Кітай і агульнанацыянальнага супраціўлення Кітая японскай агрэсіі.

Мерапрыемства было праведзена ў Музеі вайны супраціўлення японскім захопнікам.

Мерапрыемства праводзіў сакратар Пекінскага гарадскога камітэта КПК Цай Лі.

Удзел у цырымоніі прынялі больш за 200 чалавек. -0-