Эканоміка КНР прадэманструе рост па выніках года
  2020-07-10 17:03:40

Эканоміка Кітая прадэманструе рост па выніках 2020 года, краіна створыць 9 млн новых працоўных месцаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы «Перспектывы макраэканомікі і рынку Кітая ў другой палове 2020 года», апублікаваным Банкам камунікацый Кітая.

Па словах прадстаўніка банка Тан Цзяньвэя, калі на фоне пандэміі рэзка знізіцца глабальны попыт на кітайскія тавары, па выніках года эканоміка КНР вырасце на 1%. У выпадку, калі пандэмія пойдзе на спад і міжнародныя рынкі пачнуць аднаўляцца, тэмпы росту эканомікі КНР здольныя дасягнуць 3,5% па выніках 2020 года. -0-