На кітайскім сайце www.humanrights.cn апублікаваны артыкул аб крывадушнасці "правоў чалавека па-амерыканску"
  2020-07-10 17:03:40

Рэлігійныя забабоны ў дачыненні да імігрантаў, культурная дыскрымінацыя і расавая ксенафобія ўсё больш і больш абвастраюцца ў Злучаных Штатах, адзначаецца ў артыкуле "Сур'ёзная дыскрымінацыя і жорсткае абыходжанне з імігрантамі ў поўнай меры агаляюць крывадушнасць правоў чалавека па-амерыканску" на кітайскім сайце www.humanrights.cn.

У артыкуле паказваецца, што ЗША масава затрымлівалі імігрантаў у прыгранічных раёнах краіны. "Мігранты, у тым ліку дзеці, падвяргаліся бесчалавечнаму абыходжанню. Іх асноўныя правы, такія як права на жыццё, права на здароўе і іншыя, былі сур'ёзна парушаны", -- гаворыцца ў артыкуле. -0-