У кантынентальнай частцы Кітая за суткі зафіксавана 9 новых завезеных выпадкаў COVID-19
  2020-07-10 17:03:40

У сераду ў кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 9 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19, давёўшы іх агульную колькасць да 1958, паведаміў у чацвер Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР.

З гэтых 9 выпадкаў, 2 выяўлены ў правінцыі Гуандун, адзін -- у правінцыі Сычуань і па тры – у правінцыі Ляанін і горадзе Шанхай адпаведна.

1884 чалавекі выпісаліся са шпіталяў пасля акрыяння, а 74 пацыенты ўсё яшчэ знаходзяцца на лячэнні. Смяротных выпадкаў сярод пацыентаў гэтай катэгорыі зарэгістравана не было. -0-