9 ліпеня на медыяфоруме мазгавых цэнтраў Кітая і ЗША, які прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі, міністр замежных спраў КНР Ван І высунуў прапановы па стабілізацыі і вяртанні кітайска-амерыканскіх адносін да нармальнага стану. Ён параіў дзвюм краінам актывізаваць і адкрыць усе каналы дыялогу, упарадкаваць і дамовіцца аб пераліку кантактаў, сфарміраваць спісы двухбаковага супрацоўніцтва, дыялогу, кіравання і кантролю. Ён таксама заклікаў бакі надаваць большую ўвагу правядзенню супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва.
Гаворачы аб спісах платформаў і фарматаў супрацоўніцтва, Ван І адзначыў, што неабходна вызначыць канкрэтны змест супрацоўніцтва; у пераліку дыялогаў варта пералічыць такія пытанні, якія бакі спадзяюцца вырашыць, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі; у пераліку кіравання і кантролю павінны быць пералічаны ключавыя пытанні, па якіх бакам цяжка дасягнуць дамоўленасцей.
Бакі павінны вызначыць і разглядаць цяжкія пытанні ўзаемаадносін у адмысловым парадку, каб мінімізаваць іх уплыў на бягучыя адносіны паміж КНР і ЗША. -0-