Кітай падтрымлівае навукоўцаў у даследаваннях паходжання COVID-19
  2020-07-10 17:03:40

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаі Ліцзянь заявіў, што Кітай працягвае падтрымліваць навукоўцаў усяго свету ў іх глабальных навуковых даследаваннях на тэму паходжання і шляхоў перадачы каранавіруса новага тыпу. Так ён пракаменціраваў паведамленні СМІ аб тым, што эксперт з Оксфардскага ўніверсітэта выказаў здагадку, што каранавірус з'явіўся не ў Кітаі, а знаходзіўся ў "спячым" стане па ўсім свеце і "прачнуўся", калі для яго склалася спрыяльнае знешняе асяроддзе. Такая версія лішні раз пераконвае, што вызначэнне крыніцы каранавіруса -- складаная праблема, якая патрабуе міжнародных навуковых даследаванняў і кааперацыі навукоўцаў усяго свету.

Прадстаўнік МЗС КНР спаслаўся на словы афіцыйных асоб СААЗ аб тым, што адсочванне віруса -- бесперапынны працэс, які можа закрануць вялікую колькасць краін. Ён падкрэсліў, што Кітай працягвае падтрымліваць навукоўцаў у іх глабальных навуковых даследаваннях праблемы паходжання і шляхоў перадачы каранавіруса, падтрымлівае супрацоўніцтва паміж краінамі-членамі СААЗ па выяўленні крыніцы паходжання каранавіруса новага тыпу. -0-