У Пекіне шэсць дзён запар адсутнічалі новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19
  2020-07-13 19:13:31

Такім чынам, у кітайскай сталіцы адсутнічалі новыя пацверджаныя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19 ужо шэсць дзён запар.

Таксама 11 ліпеня ў Пекіне не было выяўлена новых выпадкаў бессімптомнага захворвання або меркаваных выпадкаў. Пры гэтым 11 пацыентаў выпісаліся з бальніц, гаворыцца ў штодзённай справаздачы камітэта.

За перыяд з 11 чэрвеня па 11 ліпеня ў Пекіне ў агульнай колькасці было зарэгістравана 335 пацверджаных лакальных выпадкаў заражэння COVID-19, з ліку якіх 240 пацыентаў усё яшчэ знаходзіліся на лячэнні, 95 выпісаліся з бальніц пасля выздараўлення. Акрамя таго, 21 бессімптомны носьбіт каронавіруса знаходзіўся пад медыцынскім наглядам, паведамілі ў Камітэце. -0-