Для барацьбы з эпідэміяй неабходная глабальная салідарнасць
  2020-07-13 19:13:31

Паводле апошніх даных універсітэта Джона Хопкінса, колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў Злучаных Штатах да гэтага часу перавысіла 3 мільёны. Агульная колькасць смяротных сыходаў перавысіла 130 тысяч чалавек. ЗША выйшлі на першае месца ў свеце па колькасці заражаных і па колькасці смяротных сыходаў.

У спіс найбольш пакутуючых ад каронавіруса краін уваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Перу і Чылі. Гендырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэісус на днях заявіў, што пандэмія ідзе па нарастаючай, яе пік яшчэ не наступіў.

Намеснік дырэктара Кітайскага НДІ па вывучэнні міжнародных праблем Жуань Цзунцзэ лічыць, што ў цяперашні час перад краінамі свету востра стаяць дзве праблемы: супрацьстаянне эпідэміі і эканамічнае аднаўленне. На яго думку, у перыяд да з'яўлення вакцыны міжнароднае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва становіцца надзвычай важным. Усе краіны павінны ўмацаваць агульнае ўсведамленне прынцыпу шматбаковасці, падтрымаць важную ролю СААЗ, каб сумеснымі намаганнямі абараніць глабальную бяспеку ў галіне грамадскаай аховы здароўя. -0-