СААЗ не выключае верагоднасць, што каронавірус мог знаходзіцца ў "спячым рэжыме" задоўга да эпідэміі
  2020-07-13 19:13:31

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Расіі Меліта Вуйновіч 7 ліпеня ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Спадаржнік" паведаміла, што нельга выключыць верагоднасці таго, што новы каронавірус мог быць у "спячым рэжыме" яшчэ задоўга да эпідэміі.

Старшы навуковы супрацоўнік Оксфардскага цэнтра доказнай медыцыны Том Джэферсан раней выказаў здагадку, што каронавірус з'явіўся не ў Кітаі ці ва ўханьскай лабараторыі, ён латэнтна знаходзіўся ў свеце задоўга да ўспышкі эпідэміі, а потым выявіўся пры спрыяльных умовах. Навуковец паведаміў, што ў сакавіку 2019 года сляды віруса былі выяўленыя ў пробах сцёкавых вод Барселоны, Мілана і Турына.

"СААЗ сфарміравала вялікую каманду, якая будзе працаваць з кітайскімі калегамі для выяўлення паходжання віруса. Гэты вірус звычайна паразітуе ў арганізме жывёл, невядома, пры якіх умовах ён перадаецца ад жывёл да чалавека. Пакуль цяжка сказаць, калі менавіта і дзе гэта адбылося. Цяпер вядзецца расследаванне", - сказала Меліта Вуйновіч.

Яна адзначыла, што ў цяперашні час ідзе праца па аналізе сабраных раней пробаў, гэта складаны працэс. "Калі будуць дасягнуты нейкія прыкметныя вынікі, СААЗ неадкладна паведаміць пра іх усяму свету", - дадала яна.

-0-