У Італіі затрыманы двое падазраваных у забойстве кітайскай студэнткі
  2016-12-19 13:59:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амбасада Кітая ў Італіі ў суботу атрымала паведамленне ад італьянскай паліцыі, што паліцыя паскорыла расследаванне справы аб гібелі кітайскай студэнткі і ўжо затрымала дваіх падазраваных.

Як паведаміла агенцтва АНСА, двое падазраваных пражываюць у лагеры для мігрантаў недалёка ад абласнога ўпраўлення па справах мігрантаў. Яшчэ адзін падазраваны хаваецца.

Кітайская студэнтка, якая вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Рыме, 5 снежня пасля праходжання працэдуры ва ўпраўленні па справах мігрантаў была абрабавана, з ёй была страчана сувязь. Паліцыя Італіі 9 снежня знайшла яе цела ля вакзала. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040