Іран заклікае правесці міжнароднае пасяджэнне для абмеркавання пытання аб падоўжанні санкцый Злучанымі Штатамі
  2016-12-19 14:02:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф у суботу заклікаў правесці сумеснае пасяджэнне з удзелам Ірана і "шасцёркі" міжнародных пасрэднікаў для абмеркавання нядаўняга падоўжання Злучанымі Штатамі "Акту санкцый супраць Ірана", якое, на думку апошняга, з'яўляецца парушэннем ядзернага пагаднення. Пра гэта паведамляе тэлеканал Press TV.

У ліпені 2015 года Іран і "шасцёрка" міжнародных пасрэднікаў дасягнулі пагаднення па іранскай ядзернай праблеме, якое прадугледжвае зняцце санкцый супраць Ірана ў абмен на строгае абмежаванне іранскай ядзернай праграмы.

У афіцыйным лісце, накіраваным у суботу на адрас Федэрыка Магерыні, Махамад Джавад Зарыф заявіў, што Ісламская Рэспубліка застаецца вернай усім сваім абавязацельствам у рамках ядзернага пагаднення, вядомага як Сумесны ўсеабдымны план дзеянняў (СУПД). "Забеспячэнне цэласнасці і ўзгодненасці СУПД, а таксама яго ўстойлівасці патрабуе ад усіх бакоў пагаднення ўважліва ставіцца да сваіх абавязацельстваў для выканання яго палажэнняў", – сказаў кіраўнік іранскага МЗС, дадаўшы, што Злучаныя Штаты працягваюць парушаць свае абавязацельствы ў рамках ядзернага пагаднення.

Махамад Джавад Зарыф папрасіў Федэрыка Магерыні правесці неабходную падрыхтоўку да пасяджэння сумеснай камісіі СУПД для разгляду пытання аб працягу "Акту санкцый супраць Ірана", якое Іран называе парушэннем ядзернага пагаднення.

Нагадаем, што раней Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прагаласавала за падоўжанне "Акту санкцый супраць Ірана". Пазней гэта рашэнне падтрымаў і Сенат Кангрэса ЗША. У апублікаванай у чацвер заяве Белы дом паведаміў, што законапраект аб падаўжэнні санкцыі ўступіў у сілу без подпісу прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Пры гэтым было адзначана, што дадзены крок "цалкам адпавядае" абавязацельствам ЗША ў рамках ядзернай здзелкі з Іранам.

Упершыню "Акт санкцый супраць Ірана" быў прыняты ў 1996 годзе як адказ на іранскую ядзерную праграму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040