Цуй Цянькай: Асноўны напрамак кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва не будзе мяняцца
  2017-01-26 13:20:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасол КНР у ЗША Цуй Цянькай адзначыў, што пакуль невядома, у якім напрамку будзе развівацца палітыка адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, але ўпэўнены, што асноўны напрамак кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва не будзе і не павінен мяняцца. Цуй Цянькай падкрэсліў, што за апошнія некалькі гадоў абодва бакі прыклалі значныя намаганні, каб усталяваць адносіны новага тыпу на аснове ўзаемнай павагі. Абодва бакі дамагліся бачных вынікаў. Пасол таксама выказаў спадзяванне на паляпшэнне адносін у новым годзе.

Цуй Цянькай заявіў, што сфер для супрацоўніцтва дзвюх краін дастаткова шмат: бяспека, эканоміка, гандаль, фінансы, энергарэсурсы, інфраструктура і іншыя, а таксама розныя рэгіянальныя і міжнародныя пытанні. Ён упэўнены ў працягу супрацоўніцтва Кітая і ЗША ў гэтых сферах, а таксама спадзяецца на засваенне новых сфер супрацоўніцтва.

Цуй Цянькай адзначыў, што пытанне Паўднёва-Кітайскага мора не павінна быць праблемай для двухбаковых адносін Кітая і ЗША. Кітай праводзіць перамовы па гэтым пытанні з зацікаўленымі краінамі АСЕАН і дамогся значнага прагрэсу. Што тычыцца Тайваня, то адміністрацыя вострава павінна прытрымлівацца кансенсусу 1992 года і прызнаваць адзінства Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040