Беларусь і Кітай будуць сумесна ствараць спецмашыны для СНД і ЕС
  2017-01-26 13:38:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларускі «МАЗ» і кітайская кампанія Zoomlion ствараюць сумеснае прадпрыемства па выпуску спецыяльнай тэхнікі для рынкаў краін СНД і ЕС. Пра гэта паведаміў топ-менеджэр "МАЗ" і будучы кіраўнік сумеснага прадпрыемства Юрый Півавараў.

Сумеснае прадпрыемства стане рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў". Прадпрыемства будзе збіраць аўтакраны, аўтабетонанасосы, аўтамабільныя змяшальнікі і камунальную тэхніку. Спецыяльныя машыны будуць выпускаць на заводзе "Магілёўтрансмаш», які ўваходзіць у холдынг «Белаўтамаз". Мінскі аўтазавод прадаставіць шасі, а Zoomlion – навясное абсталяванне.

Асноўнымі рынкамі збыту выступяць Расія, Украіна і Казахстан, а таксама краіны Еўрасаюза – Літва, Латвія, Польшча, Балгарыя і Венгрыя. Апроч таго, беларуска-кітайскую спецтэхніку плануюць пастаўляць у краіны Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040