Тлумачэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна важнасці Шаўковага шляху
  2017-05-14 10:57:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння, 14 мая, старшыня КНР Сі Цзіньпін выступае ў Пекіне з прамовай «Разам прасоўваць будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху» на цырымоніі адкрыцця Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Сі Цзіньпін адзначыў, што старажытны Шаўковы шлях цягнецца дзясяткі тысяч кіламетраў і мае тысячагадовую гісторыю. Дух Шаўковага шляху – гэта мірнае супрацоўніцтва, адкрытасць і талерантнасць, узаемнае навучанне і ўзаемны абмен вопытам, узаемадавер і ўзаемная выгада; гэта каштоўная культурная спадчына чалавечай цывілізацыі. Паводле слоў Сі Цзіньпіна, у часы праўлення дынастый Тан, Сун і Юань атрымалі бурнае развіццё Вялікі Шаўковы шлях і Марскі шаўковы шлях. Кітайскі падарожнік Ду Хуань, італьянскі падарожнік Марка Пола і берберскі вандроўны купец Ібн Батута пакінулі свае сляды на сухапутным і марскім Шаўковым шляху. Гэта грандыёзная задума была ажыццёўлена дзякуючы караванам вярблюдаў і добразычлівасці, а не баявым коням; дзякуючы гандлёвым судам і дружбе, а не з дапамогай ваенных флатылій і гармат.

Мы павінны пераўтварыць "Адзін пояс, адзін шлях» у мірны шлях. Мы павінны ўсталяваць сумесную, комплексную і ўстойлівую канцэпцыю бяспекі на аснове супрацоўніцтва, стварыць архітэктоніку Вялікага Шаўковага шляху.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што з пункту гледжання гісторыі грамадства знаходзіцца на этапе развіцця, перамен і ўрэгулявання спрэчак. З пункту гледжання рэальнасці мы знаходзімся ў свеце, які часта сутыкаецца з рознымі выклікамі. Мы будзем шукаць новыя імпульсы для садзейнічання росту сусветнай эканомікі, садзейнічаць больш збалансаванаму развіццю на карысць усіх народаў; мы павінны загладзіць разрыў паміж багатымі і беднымі. Назіраецца працяглая няўстойлівасць ў некаторых рэгіёнах свету і маштабнае распаўсюджанне тэрарызму. Востры недахоп міру, недастатковае развіццё і кіраванне – сур'ёзныя пагрозы ўсяму чалавецтву. За 4 гады пасля вылучэння ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» больш за 100 краін і міжнародных арганізацый актыўна падтрымалі і прынялі ўдзел у будаўніцтве гэтай ініцыятывы, у яе прасоўванне таксама быў уцягнуты шэраг рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН і Савета бяспекі ААН. Мы крок за крокам ператвараем будаўніцтва ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» з канцэпцыі ў рэальныя дзеянні, з памкненняў – у канкрэтныя крокі, і ўжо адзначаны першыя выбітныя дасягненні.

За мінулыя 4 гады бесперапынна пашыраюцца палітычныя кантакты. Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» ажыццяўляе стратэгічную стыкоўку Кітая і адпаведных краін і садзейнічае іх ўзаемадапаўняльнасці. Кітай падтрымлівае цесныя кантакты з рознымі краінамі і суадносіць сваю ініцыятыву з іх праектамі. Сярод такіх замежных праектаў – расійскі Еўразійскі эканамічны саюз, казахстанскі «Светлы шлях», Агульная праграма ўзаемадзеяння АСЕАН, турэцкі «Калідор», мангольскі «Шлях развіцця», в'етнамскі праект «Два калідоры, адно кола», «Паўночны эканамічны цэнтр Вялікабрытаніі», польскі «Бурштынавы шлях» і інш. Кітай падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з больш чым 40 краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, правёў рэгулярнае супрацоўніцтва ў галіне вытворчых магутнасцяў з больш чым 30 дзяржавамі. Падчас форуму мы падпішам планы дзеянняў і шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, сумесна будзем прасоўваць ініцыятыву аб гандлёвым супрацоўніцтве «Адзін пояс, адзін шлях».

За 4 гады бесперапынна ўмацоўваецца будаўніцтва транспарту і інфраструктуры. Мы разам з адпаведнымі краінамі рэалізуем праекты, як, напрыклад, будаўніцтва хуткасных чыгунак у Інданэзіі, Лаосе, Кыргызстане, Венгрыі, Сербіі і інш. Будуюцца калідоры Кітай-Пакістан, Кітай-Манголія-Расія, Новы еўразійскі калідор. Зараз фарміруецца інфраструктура ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху».

На працягу апошніх 4 гадоў бесперапынна спрашчаецца гандлёвая працэдура. Кітай і краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» прыкладаюць сумесныя намаганні для спрашчэння гандлёвай працэдуры і садзейнічання мяккаму інвестыцыйнаму клімату, у выніку чаго бесперапынна паляпшаецца гандлёвая сітуацыя. Напрыклад, час для праходжання праз мытню сельгаспрадуктаў з Казахстана і краін Цэнтральнай Азіі ў Кітай скараціўся на 90 працэнтаў. З 2014 па 2016 год агульны аб'ём гандлю Кітая з краінамі, размешчанымі ўздоўж «Пояса і шляху», перавысіў 3 трлн. долараў. Агульны аб'ём інвестыцый Кітая ў гэтыя краіны пераваліў за 50 млрд. долараў. Кітайскія кампаніі пабудавалі 56 зон гандлёвага супрацоўніцтва ў 20 і больш краінах, далі гэтым краінам 1,1 млрд. долараў падатковых даходаў і 180 тыс. працоўных месцаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што раёны ўздоўж старажытнага Шаўковага шляху былі «месцам, дзе цякуць малако і мёд». У цяперашні час многія з іх сталі ўмоўнымі пазначэннямі месцаў канфліктаў і трывогі, крызісу і выклікаў. Нам неабходна ператварыць "Адзін пояс, адзін шлях» у мірны рэгіён, пабудаваць міжнародныя адносіны новага тыпу, галоўным лейтматывам якіх стануць супрацоўніцтва і ўзаемны выйгрыш, і распрацаваць партнёрскія адносіны дыялогу без супрацьстаяння, адносіны партнёрства і недалучэння да ваенных блокаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай мае намер на аснове пяці прынцыпаў мірнага суіснавання развіваць сяброўскае супрацоўніцтва з усімі краінамі-ўдзельніцамі будаўніцтва ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» і дзяліцца вопытам развіцця з усім светам. Кітай не ўмешваецца і не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін, не будзе экспартаваць сацыяльны рэжым і сваю мадэль развіцця і не будзе навязаць іх іншым краінам. Кітай не будзе ісці па старым шляху геапалітычнай гульні, не мае намеру ствараць ніякіх палітычных блокаў, якія б парушалі стабільнасць. Кітай імкнецца да стварэння вялікай сям'і, у якой будуць панаваць гармонія і мірнае суіснаванне.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай узмоцніць фінансавую падтрымку будаўніцтва ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», выдзеліць дадатковыя сродкі для фонду Шаўковага шляху ў агульнай складанасці 100 млрд. юаняў, будзе заахвочваць фінансавыя арганізацыі разгортваць замежныя фондавыя сэрвісы юаняў, аб'ём якіх меркавана дасягне 300 млрд. юаняў.

Кітай будзе актыўна развіваць партнёрскія адносіны ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу з краінамі-удзельніцамі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Падчас правядзення форуму Кітай падпіша пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з больш чым 30 краінамі, правядзе кансультацыі аб свабодным гандлі. Пачынаючы з 2018 года, у Кітаі будзе праходзіць міжнародная спецыялізаваная выстава ЭКСПА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040