Кітай ўклаў больш за 30 млрд. долараў у сферу паслуг краін уздоўж "Пояса і шляху"
  2017-05-30 15:47:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За перыяд з 2013 года Кітай уклаў больш за 30 млрд. долараў у сферу паслуг ахопленых ініцыятывай краін. Пра гэта паведаміў намеснік міністра камерцыі КНР Фан Айцін на адкрыцці Пекінскага міжнароднага кірмашу гандлю паслугамі. Фан Айцін адзначыў, што агульны аб'ём імпартаваных Кітаем у наступныя пяць гадоў паслуг перавысіць 2,2 трыльёна долараў.

Летась амаль адна дзясятая ад агульнага аб'ёму экспарту паслуг у глабальным маштабе прыпала на долю Кітая. У кітайскай сферы паслуг фактычна былі выкарыстаны замежныя інвестыцыі на агульную суму 88,56 млрд. долараў, што складае 70% ад агульнага аб'ёму выкарыстаных Кітаем замежных інвестыцый. У 2016 годзе прамыя інвестыцыі Кітая за мяжу дасягнулі 183,2 млрд. долараў. У прыватнасці, больш за 70% іх былі ўкладзены ў сферу паслуг.

На думку спецыялістаў, рэформа і развіццё сферы паслуг маюць важнае значэнне для кітайскай эканомікі. Кітай разглядае сферу паслуг як важны сектар эканомікі, што прыносіць новыя магчымасці глабальнай эканоміцы. Паведамляецца, што ў мінулым годзе экспарт паслуг у свеце склаў 4,77 трлн. долараў, або 23,5% агульнага аб'ёму сусветнага экспартнага гандлю. Гэта на 4,4 працэнтнага пункта вышэй, чым у 2011 годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040