Візіты Лі Кэцяна ў Германію, ЕС і Бельгію задаюць стымул адносінам паміж Кітаем і Еўропай – МЗС КНР
  2017-05-30 15:48:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай спадзяецца, што ў рамках маючай адбыцца паездкі прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна ў Еўропу, у рамках якой ён наведае Германію, ЕС і Бельгію, бакі выступяць сумесна за адкрытую эканоміку і свабодны гандаль, а таксама мір і стабільнасць як у рэгіёне, так і ва ўсім свеце. Пра гэта на праведзенай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ заявіў намеснік міністра замежных спраў КНР Ван Чаа.

Візіты Лі Кэцяна ў Нямеччыну і Бельгію адбудуцца з 31 мая па 2 чэрвеня.

Ван Чаа адзначыў, што сёлета адзначаецца 45-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Германіяй. Падчас візіту ў Германію Лі Кэцян сустрэнецца з прэзідэнтам Германіі Франк-Вальтэрам Штайнмаерам, а таксама правядзе штогадовую сустрэчу і прыме ўдзел у Кітайска-германскім інавацыйным форуме з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Ван Чаа паказаў, што Лі Кэцян прыме ўдзел у 19-й сустрэчы лідараў КНР-ЕС у Бельгіі сумесна са старшынёй Еўрапейскага савета Дональдам Тускам і старшынём Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкерам. Бакі правядуць паглыблены абмен меркаваннямі па пытаннях адносін паміж Кітаем і ЕС, а таксама па іншых пытаннях рэгіянальнага і глабальнага характару. Лі Кэцян возьме ўдзел у серыі мерапрыемстваў у Брусэлі, у тым ліку ў Дзелавым саміце КНР-ЕС, дыялогу КНР і ЕС па супрацоўніцтве ў сферы інавацый і падзеях у рамках Года турызму паміж КНР і ЕС.

Ван Чаа таксама паведаміў, што Лі Кэцян сустрэнецца ў Бруселі з каралём Бельгіі Філіпам і прыме ўдзел у новым аўтасалоне Geely-Volvo з прэм'ер-міністрам Бельгіі Шарлем Мішэлем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040