Лі Кэцян сустрэўся з губернатарам штата Мічыган Р.Снайдэрам
  2017-08-02 16:22:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у дзяржаўнай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай" сустрэўся з губернатарам амерыканскага штата Мічыган Рыкам Снайдэрам.

Лі Кэцян адзначыў, што развіццё адносін паміж Кітаем і ЗША закранае не толькі дзве краіны, але і аказвае важнае ўздзеянне на ўвесь свет. Кітай мае намер на аснове ўзаемапавагі, ўзаемнага спрыяння і ўзаемнай выгады сумесна з амерыканскім бокам бесперапынна нарошчваць разуменне і ўзаемадавер, прасоўваць практычнае супрацоўніцтва ў важных сферах, садзейнічаць здароваму і стабільнаму паступальнаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін.

Лі Кэцян павітаў узмацненне кантактаў розных штатаў ЗША з кітайскімі рэгіёнамі, пашырэнне перакрыжаванага гандлёва-інвестыцыйнага абмену, стварэнне для насельніцтва дзвюх краін яшчэ большай колькасці магчымасцяў для развіцця і працаўладкавання. Кітай працягне ствараць яшчэ больш адкрытае і зручнае асяроддзе для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

Р.Снайдэр адзначыў, што адносінам і супрацоўніцтву паміж ЗША і Кітаем уласцівы ўзаемная выгада і агульны выйгрыш. Супрацоўніцтва з Кітаем дае шмат выгод для трансфармацыі мадэлі і росту эканомікі штата Мічыган, таму штат разлічвае на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з Кітаем у гандлі, інвестыцыях і турызме. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040