Усе дэлегацыі прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў першай сесіі УСНП 13-га склікання
  2018-03-03 16:31:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Як паведамілі ў прэс-цэнтры першай сесіі УСНП 13-га склікання, усе дэлегацыі прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў першай сесіі УСНП 13-га склікання. 2 сакавіка ў 7:20 раніцы ў Пекін цягніком прыбыла дэлегацыя дэпутатаў УСНП ад правінцыі Хэйлунцзян. Яна стала першай правінцыйнай дэлегацыяй, якая прыбыла ў сталіцу для ўдзелу ў першай сесіі УСНП 13-га склікання, якая пачала сваю працу 5 сакавіка. Пазней у Пекін прыбылі і іншыя дэлегацыі дэпутатаў УСНП.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры сесіі УСНП, усе важныя дакументы будуць перакладзены на 7 моў нацменшасцяў Кітая, уключаючы мангольскую, тыбецкую, уйгурскую, казахскую, карэйскую, ійскую і чжуанскую. Акрамя таго, будуць прадастаўлены версіі на англійскай, французскай, іспанскай, японскай, рускай, нямецкай і арабскай мовах. Падчас сесіі таксама будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад.

Дэпутат Лэй Дунчжы з правінцыі Хунань, як і многія іншыя дэпутаты, займалася карэктаваннем сваіх прапаноў аж да самага адкрыцця сесіі. У якасці медыцынскага работніка яна лічыць, што неабходна аказваць эфектыўную медыцынскую дапамогу бедным слаям насельніцтва, паколькі любая хвароба яшчэ больш пагаршае іх фінансавае становішча і можа прывесці да галечы. У працэсе выкаранення беднасці вельмі важная прафілактыка здароўя, бо прадухіліць захворванні нашмат прасцей, чым іх лячыць.

Нагадаем, першая сесія УСНП 13-га склікання адкрылася 5 сакавіка ў Пекіне. У ёй прымуць удзел каля 3000 дэпутатаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040