Сі Цзіньпін і Д.Трамп правялі размову па тэлефоне
  2018-03-10 14:34:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 9 сакавіка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Бакі правялі паглыблены абмен думкамі з нагоды цяперашняй сітуацыі на Карэйскім паўвостраве і двухбаковых адносін паміж КНР і ЗША.

Д.Трамп адзначыў, што ў кантактах па ядзернай праблеме на Карэйскім паўвостраве ў апошні час заўважны прагрэс. КНДР дэманструе пазітыўную пазіцыю ў гэтым пытанні. Магчымасць правядзення сустрэчы на высокім узроўні паміж ЗША і КНДР з'яўляецца добрай навіной для ўсіх бакоў. Кіраўнік ЗША выказаў спадзяванне, што сітуацыя на Карэйскім паўвостраве ў канчатковым рахунку будзе вырашана мірнымі сродкамі. Факты пацвярджаюць, што нязменнае адстойванне Сі Цзіньпінам пазіцыі аб разгортванні дыялогу паміж ЗША і КНДР было правільным. ЗША вельмі ўдзячныя за гэта і надаюць павышаную ўвагу важнай ролі, якую Кітай адыгрывае ў сітуацыі вакол Карэйскага паўвострава, і маюць намер і надалей падтрымліваць цесныя кантакты і каардынацыю з Кітаем.

У сваю чаргу, Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай нязменна накіроўвае намаганні на ажыццяўленне дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і захаванне міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве, а таксама на вырашэнне праблем з дапамогай дыялогу і кансультацый. У цяперашні час пазітыўныя зрухі, што азначыліся ў сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, спрыяюць вяртанню працэсу дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава на правільны шлях дыялогу, а таксама адпавядаюць пазначанаму ў рэзалюцыях СБ ААН па КНДР накірунку. Сі Цзіньпін ацаніў пазітыўныя намеры Д.Трампа ў вырашэнні сітуацыі вакол Карэйскага паўвострава з дапамогай палітычных сродкаў і выказаў спадзяванне на найхутчэйшы пачатак кантактаў і дыялогу паміж ЗША і КНДР.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па кітайска-амерыканскіх адносінах. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што з пачатку гэтага года ён падтрымліваў цесныя кантакты з Д.Трампам. Бакі пагадзіліся, што неабходна працягваць дыялог і супрацоўніцтва па шырокім шэрагу галін і падтрымліваць агульныя тэндэнцыі на здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін. Кіраўнік КНР выказаў спадзяванне, што бакі сумеснымі намаганнямі будуць на аснове ўзаемапавагі і ўзаемавыгады засяроджваць сваю ўвагу на супрацоўніцтве, кіраваць і ставіць на кантроль рознагалоссі, дамагацца ўзаемавыйгрышнага супрацоўніцтва паміж КНР і ЗША ў сферы эканомікі і стымуляваць дасягненне яшчэ большага прагрэсу ў адносінах паміж краінамі ў новым годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040