Прадстаўнік Мінкамерцыі аб увядзенні ЗША дадатковых пошлін на кітайскія тавары коштам 34 млрд долараў
  2018-07-06 16:28:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

CША з 6 ліпеня пачалі спаганяць 25-працэнтныя дадатковыя пошліны на кітайскія тавары коштам 34 млрд амерыканскіх долараў. Парушаючы правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, ЗША справакавалі найбуйнейшую па маштабах у эканамічнай гісторыі гандлёвую вайну. Пра гэта 6 ліпеня заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР.

У Мінкамерцыі адзначылі, што дзеянні ЗША з'яўляюцца тыповым буінгам у гандлёвай галіне, сур'ёзна пагражаюць бяспецы глабальнага вытворчага ланцужка, перашкаджаюць аднаўленню сусветнай эканомікі, выклікаюць узрушэнні на сусветным рынку, што распаўсюджваюцца на многія транснацыянальныя карпарацыі, прадпрыемствы і спажыўцоў. Гэтыя дзеянні не прынясуць карысці, а наадварот, нанясуць шкоду інтарэсам кампаній і народу ЗША.

Кітай паабяцаў не рабіць "першы выстрал", але вымушаны прыняць неабходныя контрмеры ў мэтах абароны карэнных інтарэсаў дзяржавы і кітайскага народа, сказаў прадстаўнік Мінкамерцыі КНР. Па паведамленні чыноўніка, кітайскі бок своечасова праінфармуе СГА аб тым, што адбылося, сумесна з іншымі краінамі прыкладзе намаганні да аховы свабоднага гандлю і шматбаковай сістэмы.

Кітай таксама будзе няўхільна паглыбляць рэформы, пашыраць адкрытасць, абараняць прадпрымальніцкі дух і правы інтэлектуальнай уласнасці, ствараць спрыяльныя ўмовы для прадпрымальнікаў з усіх куткоў свету, якія вядуць бізнес у Кітаі.

Мы будзем пастаянна праводзіць ацэнку шкоды, нанесенай кітайскім прадпрыемствам, і аказваць ім эфектыўную дапамогу, дадаў прадстаўнік Мінкамерцыі КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040