Лі Кэцян: гандлёвая вайна наносіць шкоду
  2018-07-06 18:30:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 ліпеня ў Сафіі прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў сустрэліся з журналістамі. У адказ на пытанне аб гандлёвых спрэчках Лі Кэцян адзначыў, што Кітай ніколі не бярэ на сябе ініцыятывы па правакаванні гандлёвых спрэчак і пачатку гандлёвай вайны. Аднак, калі другі бок прымае аднабаковыя дзеянні і павялічвае тарыфы, то Кітай абавязкова прыме адпаведныя контрмеры. Гэта не толькі абарона інтарэсаў уласнага развіцця, але і абарона прэстыжнасці і эфектыўнасці СГА. У гандлёвай вайне не будзе пераможцы. Яна не толькі нанясе шкоду кампаніям абодвух бакоў, але і пасіўна паўплывае на глабальнае эканамічнае аднаўленне. Калі ЗША настойваюць на гэтым, то ўсе бакі адчуюць праблемы. Кітай цвёрда прытрымліваецца паглыблення рэформаў і пашырэння адкрытасці. "Мы будзе добра весці сваю ўласную справу, каб кітайская эканоміка заўсёды знаходзілася ў стабільнай тэндэнцыі развіцця", – адзначыў кітайскі прэм'ер. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040