Лі Кэцян: тры нязменныя кітайскай эканомікі
  2018-07-07 19:46:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У доўгатэрміновай перспектыве кітайская эканоміка будзе характарызавацца «трыма нязменнымі». Такое паняцце ўвёў у абарот прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на 8-ым гандлёва-эканамічным форуме ў рамках сустрэчы кіраўнікоў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, які прайшоў раніцай 7 ліпеня ў Сафіі.

Першая нязменная, агучаная прэм'ерам, заключаецца ў наступным: вектар на паляпшэнне кітайскай эканоміцы будзе стабільным. Ужо 5 гадоў Кітай падтрымлівае сярэднегадавы эканамічны рост на ўзроўні звыш 7%, уклад краіны ў рост глабальнай эканомікі перавысіў 30%. У бягучым годзе кітайская эканоміка працягвае захоўваць стабільную тэндэнцыю да паляпшэння, за першы квартал рост ВУП павялічыўся на 6,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта сведчыць пра паскораны працэс пераходу кітайскай эканомікі на высокую якасць яе развіцця.

Другая нязменная: захавае актуальнасць рэформа, арыентаваная на рынак. Кітайскі ўрад гатовы з большай рашучасцю, павялічанымі сіламі і шляхам практычных мер працягнуць усебаковае паглыбленне рэформаў, стымуляванне трансфармацыі ўрадавых функцый, узмацненне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і ўпарадкавання рынкавай структуры, а таксама стварэнне для бізнесу клімату з міжнароднай канкурэнтаздольнасцю.

Трэцяя нязмененная складаецца ў непахіснай рашучасці пашырэння адкрытасці. За апошні час падрыхтаваны шэраг адпаведных мер. Гэта і ёсць выбар Кітая ў працэсе развіцця. Ён не зменіцца з-за ўплыву любых фактараў звонку і тым самым прынясе магчымасці для рынкаў усіх краін, у тым ліку і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040