Ван І: Кітай цвёрда прытрымліваецца прынцыпу неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін
  2018-09-27 10:52:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У сераду ў Савеце бяспекі ААН прадстаўнік ЗША заявіў аб тым, што Кітай займаецца ўмяшальніцтвам у выбары ЗША. У гэтай сувязі міністр замежных спраў КНР Ван І ў СБ ААН сёння па мясцовым часе звярнуў увагу на тое, што Кітай здаўна цвёрда прытрымліваецца прынцыпу неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых краін. Гэта з'яўляецца традыцыяй знешняй палітыкі Кітая, што атрымала ўсеагульнае ўхваленне з боку міжнароднай супольнасці, сказаў ён.

"Мы ў мінулым, сучаснасці і будучыні не будзем умешвацца ва ўнутраныя справы якіх-небудзь краін; мы таксама не прымем неабгрунтаваных абвінавачванняў на адрас Кітая. Мы заклікаем іншыя краіны таксама строга прытрымлівацца асноўных мэтаў Статута ААН і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін", -- заявіў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040