Прадстаўнік МЗС КНР выказала пазіцыю Кітая адносна неабгрунтаваных абвінавачванняў у адрас краіны з боку кіраўніцтва ЗША
  2018-10-07 16:45:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Неабгрунтаваная крытыка рознага роду ў дачыненні да ўнутранай і знешняй палітыкі Кітая з абвінавачваннем ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы і выбары ЗША з'яўляюцца толькі выдумкамі, што ўводзяць у зман, узятымі ніадкуль. Кітайскі бок катэгарычна супраць такога роду заявы. Пра гэта ў пятніцу заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс вечарам 4 кастрычніка ў адным мазгавым цэнтры сказаў пра тое, што Кітай, нібыта, ўмешваецца ва ўнутраныя справы і выбары ЗША, і неабгрунтавана абвінаваціў ўнутраную і знешнюю палітыку Кітая. Адказваючы на просьбу журналіста пракаментаваць яго заяву, Хуа Чуньін падкрэсліла, што кітайскі народ у высокай ступені ўпэўнены ў сацыялізме з кітайскай спецыфікай.

Больш за тое, па яе словах, Кітай цвёрда прасоўвае ўсебаковае паглыбленне рэформаў і пашырэнне адкрытасці знешняму свету. Развіццё краіны залежыць галоўным чынам ад самаадданых намаганняў усяго кітайскага народа, а таксама ад узаемавыгаднага супрацоўніцтва КНР з усімі краінамі свету, але ніяк не ад міласціны ды міласцяў з боку старонніх асоб.

Хуа Чуньін сказала, што Кітай паслядоўна ідзе па шляху мірнага развіцця і прыхільнік развіцця адносін дружбы і супрацоўніцтва з усімі краінамі на аснове пяці прынцыпаў мірнага суіснавання, садзейнічаючы пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Кітай заўсёды быў будаўніком міру ва ўсім свеце, укладчыкам у глабальнае развіццё і абаронцам міжнароднага парадку, адзначыла яна.

Па словах кітайскага дыпламата, Кітай ніколі не будзе ажыццяўляць сваё развіццё ў шкоду інтарэсам іншых краін, а таксама будзе цвёрда абараняць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця.

"Кітай заўсёды прытрымліваецца прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы, і не зацікаўлены ўмешвацца ва ўнутраныя справы і выбары ЗША", - адзначыла яна.

Хуа Чуньін яшчэ раз падкрэсліла, што палітыка Кітая ў дачыненні да ЗША паслядоўная і ясная. Кітай імкнецца прыкладаць намаганні разам са Злучанымі Штатамі, каб ліквідаваць канфлікты і прэтэнзіі, і дамагчыся ўзаемнай павагі і ўзаемнага выйгрышу.

Кітай заклікае амерыканскі бок выправіць памылкі, спыніць неабгрунтаваныя абвінавачванні і дыскрэдытацыю Кітая, спыніць наносіць шкоду інтарэсам Кітая і двухбаковым адносінам, а таксама прыняць практычныя меры для падтрымання здаровага і стабільнага развіцця адносін паміж КНР і ЗША, - рэзюмавала яна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040