Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Анголы
  2018-10-10 09:56:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак правёў перамовы з прэзідэнтам Анголы Жаау Лаўрэнсу ў Доме народных сходаў у Пекіне.

Сі Цзіньпін адзначыў, што паспяховае правядзенне саміту ў Пекіне надало новую рухаючую сілу і адкрыла новыя магчымасці для развіцця кітайска-афрыканскіх і кітайска-ангольскіх адносін. Абодва бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для далейшага актыўнага і дынамічнага развіцця кітайска-ангольскіх адносінаў. Кітайскі бок поўны ўпэўненасці ў перспектывах двухбаковага супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць умацоўваць палітычны ўзаемадавер, актывізаваць кантакты на высокім узроўні і стратэгічныя кантакты паміж Кітаем і Анголай. Ён таксама заклікаў абедзве краіны разумець і падтрымліваць адно аднаго па карэнных інтарэсах і важных заклапочанасцях.

Сі Цзіньпін адзначыў важнасць ажыццяўлення вынікаў Пекінскага саміту, прасоўвання агульнымі намаганнямі будаўніцтва "Пояса і шляху", узмацнення стыкоўкі стратэгій развіцця, стварэння новых кропак развіцця двухбаковага супрацоўніцтва пры ўмацаванні ўзаемадзеяння ў традыцыйных галінах.

Паводле яго слоў, трэба актывізаваць шматбаковую каардынацыю, сумесна абараняць мультылатэалізм, ствараць сусветную эканоміку адкрытага тыпу і зрабіць міжнародны парадак больш справядлівым і рацыянальным.

Жаау Лаўрэнсу ў сваю чаргу заявіў, што Ангола спадзяецца на далейшае нарошчванне двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне інфраструктурнага будаўніцтва і паляпшэння дабрабыту насельніцтва ў інтарэсах развіцця дзяржавы.

Ангола надае вялікае значэнне ўплыву Кітая ў міжнародных справах і высока ацэньвае канструктыўную ролю Кітая ў вырашэнні належным чынам актуальных праблем у Афрыцы. Ангола падтрымлівае мультылатэралізм і выступае за тое, што будучыня свету залежыць ад агульных рашэнняў усіх краін. Ангола гатова актывізаваць супрацоўніцтва з Кітаем у шматбаковай дзейнасці, дадаў Жаау Лаўрэнсу.

Пасля перамоў кіраўнікі дзвюх дзяржаў прысутнічалі пры падпісанні дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040