Сі Цзіньпін правёў перамовы з каралём Нарвегіі Харальдам V
  2018-10-17 09:48:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў перамовы з каралём Нарвегіі Харальдам V. Кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся надаць новыя сілы развіццю кітайска-нарвежскіх адносінаў у новую эпоху.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-нарвежскія адносіны пасля нармалізацыі ў 2016 годзе сталі вельмі плённымі. Садзейнічанне далейшаму стабільнаму і здароваму развіццю двухбаковых адносін адпавядае агульным інтарэсам народаў дзвюх краін, а таксама сучаснаму трэнду на карысць міру, развіцця, супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады. Нарвегія адной з першых еўрапейскіх краін прызнала Кітайскую Народную Рэспубліку і рынкавы характар эканомікі Кітая. У наступным годзе будзе адзначацца 65-я гадавіна ўстанаўлення кітайска-нарвежскіх дыпламатычных адносін. Кітай жадае скарыстацца гэтай падзеяй, каб сумесна з нарвежскім бокам адкрыць цудоўную будучыню міждзяржаўных адносін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што бакі павінны бесперапынна ўмацоўваць і нарошчваць палітычны давер, у поўнай меры паважаць і ўлічваць ўзаемныя ключавыя інтарэсы і важныя заклапочанасці, закладваць трывалую палітычную аснову для далейшага стабільнага развіцця двухбаковых адносін. Ён адзначыў неабходнасць паглыблення і пашырэння ўсебаковага практычнага супрацоўніцтва, рэалізацыі прынцыпу ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу на больш высокім узроўні. Кітай мае намер сумесна з Нарвегіяй актыўна вывучаць развіццё супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", сумесна садзейнічаць развіццю транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці Азіі і Еўропы.

Неабходна ўзбагачаць змест і форму гуманітарных абменаў, адзначыў Сі Цзіньпін, сказаўшы, што Кітай мае намер сумесна з Нарвегіяй узмацняць узаемадзеянне ў сферы зімовых відаў спорту, а таксама вітае абмен вопытам з Нарвегіяй і яе дапамогу ў рабоце па правядзенні зімовых Алімпійскіх гульняў. Неабходна ўзмацняць супрацоўніцтва па міжнародных пытаннях і ўзаемадзеянне ў рамках ААН, садзейнічаць эканамічнай глабалізацыі, шматпалярнасці свету, заахвочваць устойлівае развіццё, а таксама сумесна адстойваць мір і стабільнасць у свеце, стымуляваць развіццё яшчэ больш справядлівай і рацыянальнай сістэмы глабальнага кіравання. Кітай мае намер сумесна з нарвежскім бокам узмацняць супрацоўніцтва і абмены ў рамках Арктычнага савета, а таксама спадзяецца, што Нарвегія будзе працягваць адыгрываць актыўную ролю ў здаровым, стабільным развіцці адносін Кітай-ЕС і Кітай-Паўночная Еўропа.

Харальд V заявіў, што яго візіт у Кітай адлюстроўвае вяртанне нарвежска-кітайскіх адносін у нармальнае рэчышча, а таксама яшчэ раз дэманструе іх магутную жыццёвую сілу. Кароль выказаў салідарнасць з поглядамі Сі Цзіньпіна на ўзмацненне двухбаковых адносін. Супрацоўніцтва бакоў мае вялікія перспектывы, адзначыў Харальд V, дадаўшы, што краінам неабходна сумесна пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Ён таксама адзначыў глыбокае ўражанне ад правядзення ў 2008 годзе Алімпійскіх гульняў у Пекіне, заявіўшы, што нарвежскі бок мае намер сумесна з Кітаем умацоўваць супрацоўніцтва і абмены ў галіне зімовых відаў спорту, падтрымліваць правядзенне Кітаем зімовых Алімпійскіх гульняў ў 2022 годзе.

Пасля перамоў кіраўнікі дзвюх краін прысутнічалі на падпісанні двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040