Сі Цзіньпін вылучыў чатыры прапановы па развіцці сусветнай эканомікі на саміце «Групы дваццаці»
  2018-12-01 14:30:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Саміт лідараў краін «Групы дваццаці» стартаваў 30 лістапада ў Буэнас-Айрэсе. Старшыня КНР Сі Цзіньпін прысутнічаў на першай частцы пасяджэння і выступіў з прамовай, у якой прапанаваў чатыры напрамкі для развіцця сусветнай эканомікі. Галоўнай тэмай 13-га саміту стала дасягненне кансенсусу для справядлівага і ўстойлівага развіцця. Лідары краін «Групы дваццаці» абмяняліся меркаваннямі па гэтым аспекце. На бягучым саміце старшынствуе прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры.

Сі Цзіньпін адзначыў, што гэты год стаў 10-м з таго моманту, як выбухнуў сусветны фінансавы крызіс. У цяперашні час, нягледзячы на захаванне агульнага росту сусветнай эканомікі, адгалоскі ўплыву крызісу на глыбінным узроўні яшчэ не былі ліквідаваны. Сусветная эканоміка зноў стаіць перад гістарычным выбарам. Тэндэнцыя таго, што ўсе краіны свету ідуць да адкрытасці і інтэграцыі -- нязменная, нягледзячы на хваляванні ў сусветнай эканоміцы. У ходзе гэтага працэсу ўсе дзяржавы паступова становяцца супольнасцю з агульнымі інтарэсамі, агульнай адказнасцю, а таксама -- з адзіным лёсам. Дзесяць гадоў таму «Група дваццаці» з'явілася як адлюстраванне агульнага памкнення да падтрымання стабільнага развіцця сусветнай эканомікі. Зараз G20 павінна яшчэ раз прадэманстраваць сваю смеласць і стратэгічны погляд, накіраваць сусветную эканоміку на правільны шлях паступальнага развіцця.

Вылучаныя Сі Цзіньпінам чатыры прапановы аб развіцці сусветнай эканомікі зводзяцца да наступнага: па-першае, адстойваць адкрытае супрацоўніцтва, абараняць шматбаковую гандлёвую сістэму. «Група дваццаці» павінна цвёрда абараняць свабодны гандаль і шматбаковую гандлёвую сістэму, заснаваную на агульнапрызнаных правілах. Кітайскі бок падтрымлівае правядзенне неабходных пераўтварэнняў у Сусветнай гандлёвай арганізацыі -- ключавым фактарам павінны з'яўляцца асноўныя каштоўнасці і базавыя прынцыпы гэтай арганізацыі, такія як адкрытасць, інклюзіўнасць, недыскрымінацыя і іншыя. У працэсе правядзення пераўтварэнняў павінны быць забяспечаны інтарэсы развіцця краін, якія развіваюцца, і прастора для іх нацыянальных палітык. Акрамя таго, важна прытрымлівацца прынцыпаў кансультацый па шырокім коле пытанняў паміж усімі бакамі, паступовага прасоўвання наперад і адсутнасці аднабаковага прыняцце рашэнняў.

Па-другое, адстойваць «дух партнёрства», узмацняць каардынацыю макрапалітыкі. «Дух партнёрства» з'яўляецца самым неацэнным багаццем «Групы дваццаці». Развітыя эканомікі свету, праводзячы ўласныя фінансавыя і валютныя палітыкі, павінны надаваць больш увагі таму, каб усімі сіламі знізіць удары гэтых самых палітык на краіны з пачатковым рынкам. Міжнародны валютны фонд павінен і далей ісці ў напрамку плюралізму, каб стварыць яшчэ больш трывалую сетку сусветнай фінансавай бяспекі.

Па-трэцяе, цвёрда адстойваць вядучую ролю інавацый, адкрываць рухальныя сілы эканамічнага росту. «Група дваццаці» павінна заахвочваць інавацыі, садзейнічаць глыбокаму зліццю лічбавай эканомікі з рэальным сектарам эканомікі і ў той жа час сачыць за магчымымі выклікамі і рызыкамі, выкліканымі прымяненнем новых тэхналогій, узмацняць фарміраванне рэгламенту і прававой базы ў гэтай сферы. «Групе дваццаці» прапануецца разглядаць новыя тэхналогіі і іх уплыў як важны напрамак для працы і паглыбленага вывучэння, старанна выявіць агульную канцэпцыю і канкрэтныя крокі для супрацоўніцтва.

Па-чацвёртае, адстойваць прынцып усеагульнага ўзаемнага выйгрышу, садзейнічаць інклюзіўнаму развіццю глабальнай эканомікі. Варта цвёрда прытрымлівацца канцэпцыі развіцця, якая адводзіць народу цэнтральнае месца. Неабходна і ў далейшым у глабальнай каардынацыі ставіць пытанне развіцця на першае месца. Належным чынам рэалізоўваць Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Варта ахоўваць інтарэсы развіцця краін, якія развіваюцца, і прастору для правядзення іх нацыянальных палітык, а таксама і далей падтрымліваць развіццё афрыканскіх краін, дапамагаць Афрыцы ў інфраструктурным будаўніцтве і развіцці транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, прасоўваць працэс новай індустрыялізацыі. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040