Сі Цзіньпін апублікаваў артыкул у панамскай газеце
  2018-12-01 14:45:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін па запрашэнні прэзідэнта Панамы хутка здзейсніць дзяржаўны візіт у Панаму. Напярэдадні візіту кітайскі лідар апублікаваў у газеце "La Estrella de Panama" артыкул "Рух наперад і сумеснае будаўніцтва будучыні".

Як гаворыцца ў артыкуле, сувязі паміж кітайскім і панамскім народамі налічваюць ужо больш за 160 гадоў. У чэрвені мінулага года Сі Цзіньпін і прэзідэнт Х.К.Варэла сумесна прынялі важнае палітычнае рашэнне аб афіцыйным усталяванні дыпадносін паміж КНР і Панамай.

За мінулыя з тых часоў паўтара года кітайска-панамскія адносіны магутна стартавалі і прынеслі народам дзвюх краін рэальныя выгады. Падчас першага дзяржвізіта прэзідэнта Панамы ў Кітай кіраўнікі дзвюх краін разам вызначылі план развіцця двухбаковых адносін. Для Панамы вельмі важная ўзаемазвязанасць, і зараз яна актыўна прасоўвае нацыянальную лагістычную стратэгію, якая добра спалучаецца з ініцыятывай "Пояс і шлях". Можна сказаць, што Кітай і Панама з'яўляюцца прыроджанымі партнёрамі па супрацоўніцтве ў развіцці "Пояса і шляху", адзначаецца ў артыкуле. Бакам варта развіваць шчырыя партнёрскія адносіны на аснове роўнасці і ўзаемадаверу. Патрабуецца разглядаць кітайска-панамскія адносіны са стратэгічнай вышыні і з пункту гледжання доўгатэрміновых перспектыў, падтрымліваць ключавыя інтарэсы і ўлічваць важныя пытанні, якія выклікаюць заклапочанасць бакоў. Трэба развіваць блізкія партнёрскія адносіны. Неабходна прыкладаць сумесныя намаганні да фарміравання міжнародных адносін новага тыпу, заснаваных на ўзаемапавазе, справядлівасці і супрацоўніцтве.

Пекін і Панама павінны паважаць і ўлічваць ключавыя інтарэсы і важныя заклапочанасці, садзейнічаць сумеснаму развіццю "Пояса і шляху", абапіраючыся на ўласныя перавагі, а таксама паглыбляць супрацоўніцтва ў такіх ключавых галінах, як будаўніцтва інфраструктуры, лагістыка, вытворчыя магутнасці, электронная камерцыя і фінансы. Бакам неабходна развіваць цеснае партнёрства, якое аб'ядноўвае сэрцы людзей. Кітай і Панама павінны весці шырокія абмены ў такіх сферах, як культура, адукацыя, ахова здароўя, турызм і СМІ, каб стымуляваць развіццё дружбы паміж таварыствамі дзвюх краін.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што Кітай і Панама будуць выкарыстоўваць усе магчымасці для далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння і няспынна ўносіць уклад у пабудову лепшай будучыні. – Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040