Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай на навагоднім чаяванні УК НПКСК
  2018-12-31 17:43:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Навагодняе чаяванне было зладжана Усекітайскім камітэтам Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 29 снежня раніцай у Пекіне.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК Кампартыі Кітая і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выступіў на ім з важнай прамовай.

На мерапрыемстве прысутнічалі такія кіраўнікі, як Лі Кэцян, Лі Чжаньшу, Ван Ян, Ван Хунін, Чжаа Лэцзі, Хань Чжэн і Ван Цішань, а таксама адказныя асобы дэмакратычных партый, Усекітайскай асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў, беспартыйныя дзеячы, адказныя супрацоўнікі ЦК КПК і дзяржаўных органаў і прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і слаёў грамадскасці кітайскай сталіцы.

2019 год адзначаны 70-й гадавінай заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі. Будучы год з'яўляецца ключавым для забеспячэння рашучай перамогі ў дасягненні мэты краіны па ўсебаковай пабудове сярэднезаможнага грамадства, - сказаў Сі Цзіньпін.

Падкрэсліўшы важнасць адукацыі, інавацый і салідарнасці, старшыня КНР Сі Цзіньпін запатрабаваў накіраваць намаганні на тое, каб выкарыстаць усе магчымасці ў развіцці і рэагаванні на выклікі, а таксама заклікаў натхняць членаў КПК і народы ўсіх нацыянальнасцяў Кітая на далейшую барацьбу за новыя поспехі.

Сі Цзіньпін выказаў адабрэнне з нагоды асноўных дасягненняў кітайскага народа у 2018 годзе пад кіраўніцтвам ЦК КПК, адзначыўшы, што кітайскі народ стаў выпрабоўваць больш моцныя пачуцці задаволенасці, шчасця і абароненасці.

У год 40-й гадавіны пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, лепшым святкаваннем гэтай падзеі стала паглыбленне рэформаў і павышэнне ўзроўню адкрытасці, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

"У агульнай колькасці 1932 праекта рэформаў былі вылучаны пасля 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання (лістапад 2013 года)", - сказаў Сі Цзіньпін. - Мы прадэманстравалі рашучасць у працягу ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху ".

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паставіць структурную рэформу ў якасці галоўнай задачы на 2019 г., прыняць жорсткія меры для пазбягання сур'ёзных рызык, мэтанакіравана змагацца з галечай, прадухіляць і кантраляваць забруджванне навакольнага асяроддзя, садзейнічаць устойліваму і эфектыўнаму развіццю эканомікі.

Сі Цзіньпін абавязаўся прыняць меры для падтрымкі працэсу інтэграцыі развіцця САР Сянган і САР Аамэнь у развіццё ўсёй краіны, а таксама захоўваць іх доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць. Сі Цзіньпін таксама заклікаў працаваць для мірнага развіцця адносін паміж берагамі Тайванскага праліва, а таксама зрабіць захады для пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Сі Цзіньпін дадаў, што ў новым годзе НПКСК павінен узяць на сябе адказнасць за ажыццяўленне таго, што патрабуе ЦК КПК, а таксама аб'яднаць мудрасць і сілу народа Кітая і тых кітайцаў, хто жыве за мяжой, для рэалізацыі кітайскай мары аб адраджэнні нацыі.

Член ПК Палітбюро ЦК КПК, старшыня УК НПКСК Ван Ян старшыняваў на навагодняй сустрэчы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040