МЗС КНР: Кітай выступае супраць выхаду ЗША з ДРСМД
  2019-02-03 11:22:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітай выступае супраць выхаду ЗША з шматгадовай Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці. Пра гэта заявіў 2 лютага афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан. "Кітай выступае супраць дэнансацыі дамовы Злучанымі Штатамі і заклікае ЗША і Расію шляхам канструктыўнага дыялогу належным чынам вырашыць свае рознагалоссі", -- заявіў Гэн Шуан.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея ў пятніцу аб'явіў, што з 2 лютага ЗША прыпыняюць выкананне сваіх абавязацельстваў у рамках ДРСМД, а праз 6 месяцаў поўнасцю выйдуць з Дамовы, падпісанай у 1987 годзе паміж ЗША і СССР.

"ДРСМД адыгрывае вельмі важную ролю для разрадкі адносін паміж дзяржавамі, садзейнічае глабальнаму і рэгіянальнаму міру, а таксама падтрымлівае глабальны стратэгічны баланс і стабільнасць", -- сказаў Гэн Шуан, выказаўшы шкадаванне з нагоды рашэння ЗША па ДРСМД. Паводле яго слоў, аднабаковы выхад ЗША з ДРСМД можа выклікаць шэраг негатыўных наступстваў, Кітай будзе пільна сачыць за развіццём падзей.

Наданне шматбаковага характару дамове ўключае ў сябе шэраг палітычных, ваенных і прававых пытанняў, якія з'яўляюцца складанымі і выклікаюць непакой многіх краін, падкрэсліў Гэн Шуан. "Першачарговая задача -- належная абарона і захаванне існуючай Дамовы, а не распрацоўка новага праекту для замены старога", -- ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040