Ван І сустрэўся з намеснікам кіраўніка МЗС Японіі Такэа Моры
  2019-02-03 11:22:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Міністр замежных спраў Ван І сустрэўся 2 лютага з намеснікам кіраўніка МЗС Японіі Такэа Моры, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў кітайска-японскім дыялогу па пытаннях бяспекі і рэгулярных кансультацыях паміж МЗС.

Ван І заявіў, што неаднаразовыя сустрэчы старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ, якія мелі месца ў мінулым годзе, вызначылі напрамак паляпшэння і развіцця кітайска-японскіх адносін, а ўзаемныя візіты кіраўнікоў урадаў дзвюх краін дазволілі вярнуць іх у нармальнае рэчышча. 2019 год стане важным часам для абодвух бакоў, і Кітай мае намер разам з Японіяй прыкладаць намаганні для прасоўвання здаровага і паспяховага развіцця міждзяржаўных адносін па правільных рэйках. Кітай і Японія -- бліжэйшыя суседзі і дзве важныя эканомікі свету, і ўстойлівае развіццё іх адносін спрыяе каардынацыі і супрацоўніцтву дзвюх краін у справах глабальнага і рэгіянальнага маштабу.

Такэа Моры адзначыў, што Японія шануе бягучыя тэндэнцыі да паляпшэння і развіцця двухбаковых адносінаў і мае намер прыкласці намаганні для іх далейшага развіцця, унесці ўклад у справу захавання міру і стабільнасці ў рэгіёне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040