Кітай і Судан павіншавалі адно аднаго з 60-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін
  2019-02-04 17:00:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
4 лютага старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Рэспублікі Судан Амар Хасан Ахмед аль-Башыр абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 60-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Сі Цзіньпін у тэлеграме адзначыў, што Судан стаў адной з першых афрыканскіх краін, якія ўсталявалі дыпадносіны з Кітаем. За мінулыя 60 гадоў двухбаковыя адносіны развіваюцца ў здаровым і стабільным рэчышчы, розныя сферы супрацоўніцтва мелі плён. У 2015 годзе абедзве краіны таксама павысілі двухбаковыя адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Па словах кітайскага лідара, Кітай надае павышаную ўвагу развіццю адносін з Суданам, і гатовы сумесна з суданскім прэзідэнтам паглыбляць супрацоўніцтва ва ўсіх накірунках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», рэалізаваць дамоўленасці па выніках Пекінскага саміту Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, і ўзмацняць кітайска суданскія адносіны стратэгічнага партнёрства.

Прэзідэнт Рэспублікі Судан Амар Хасан Ахмед аль-Башыр адзначыў у тэлеграме, што 60-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Суданам і Кітаем мае далёка ідучае гістарычнае значэнне. На працягу 60 гадоў у двухбаковых адносінах Судан і Кітай падтрымлівалі ўстойлівае развіццё ў розных галінах. Рэспубліка Судан гатовая ў далейшым умацоўваць дружбу і пашыраць супрацоўніцтва з Кітаем, адгукнуцца на ідэю «Супольнасці з адзіным лёсам», прымаць актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» з тым, каб павысіць двухбаковыя адносіны на больш высокі ўзровень.

У той жа дзень прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і яго суданскі калега Муатаз Муса таксама абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040