Ван І абмеркаваў "10 кансенсусаў" паміж Кітаем і Еўропай
  2019-03-19 14:01:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавету КНР, міністр замежных спраў Ван І 18 сакавіка падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Федэрыкай Магерыні адзначыў, што Кітай і Еўропа з'яўляюцца ўсебаковымі стратэгічнымі партнёрамі, асноўная ўвага якіх у цяперашні час засяроджана на тым, якім чынам падыходзіць да пытанняў супрацоўніцтва і канкурэнцыі паміж Кітаем і Еўропай.

Ван І падкрэсліў, што погляды бакоў у рамках цяперашняга стратэгічнага дыялогу на высокім узроўні супадаюць, і гэта азначае, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і Еўропай пераважае над суперніцтвам, і што кансенсусаў у значнай ступені больш, чым рознагалоссяў.

Падсумоўваючы сказанае вышэй, міністр замежных спраў адзначыў, што Кітай і Еўропа дасягнулі адзінства меркаванняў па 10 аспектах, уключаючы пытанні садзейнічання мультылатэралізму, падтрымання вядучай ролі ААН у міжнародных справах, прасоўвання будаўніцтва сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, падтрымання сістэмы шматбаковага гандлю, урэгулявання спрэчак мірнымі сродкамі, узмацнення супрацоўніцтва для рэагавання на глабальныя выклікі, захавання міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі, садзейнічання ажыццяўленню Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, барацьбы з усімі праявамі тэрарызму, падтрымання светапарадку і міжнароднай сістэмы, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны.

Федэрыка Магерыні цалкам падтрымала гэтую заяву, а таксама адзначыла, што па меры паглыблення кітайска-еўрапейскага супрацоўніцтва паразуменне паміж бакамі ў далейшым яшчэ больш будзе паглыбляцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040