Лі Кэцян будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця Міжнароднай садоўніцкай выставы ЭКСПА-2019
  2019-10-09 15:01:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыме ўдзел у цырымоніі закрыцця Міжнароднай садоўніцкай выставы ЭКСПА-2019 у Пекіне і выступіць на ёй з прамовай, паведаміла ў аўторак выканаўчы дырэктар выканаўчага камітэта ЭКСПА Гаа Янь.

На цырымоніі закрыцця будуць прысутнічаць кіраўнікі і вядомыя палітычныя дзеячы з Пакістана, Камбоджы, Кыргызстана, Азербайджана і з Саламонавых астравоў, а таксама прадстаўнікі Міжнароднага бюро выстаў і Міжнароднай асацыяцыі садаводаў і агароднікаў, заявіла яна. На цырымоніі таксама будуць прысутнічаць 900 прадстаўнікоў розных арганізацый з Кітая і з-за мяжы: міжнародныя экспаненты, бізнесмены, спецыялісты па садоўніцтве, журналісты і кітайскія чыноўнікі.

Перад пачаткам цырымоніі закрыцця Лі Кэцян наведае павільён Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040