Лі Кэцян сустрэўся з кіраўнікамі замежных краін
  2019-10-10 10:42:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян раніцай у сераду ў Доме народных сходаў правёў сустрэчу з першым намеснікам прэм'ер-міністра Кыргызстана Кубатбекам Баранавым, віцэ-прэм'ерам Азербайджана Гаджыбалай Абуталыбавым і віцэ-прэм'ерам Камбоджы Хорам Намхонгам, якія прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў цырымоніі закрыцця Міжнароднай садоўніцкай выставы "ЭКСПА-2019".

На сустрэчы з К. Баранавым Лі Кэцян адзначыў, што кітайскі бок гатовы супрацоўнічаць з Кыргызстанам у павелічэнні маштабаў двухбаковага гандлю, паглыбленні практычнага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і іншых галінах, а таксама ў дасягненні новых поспехаў у двухбаковых адносінах.

Падчас сустрэчы з Г. Абуталыбавым Лі Кэцян адзначыў, што Кітай падтрымлівае азербайджанскі бок у руху па шляху ў адпаведнасці з рэальнымі ўмовамі сваёй краіны і гатовы быць у дружалюбных адносінах з азербайджанскім бокам, развіваць узаемавыйгрышнае супрацоўніцтва і ажыццяўляць сумеснае развіццё.

Падчас сустрэчы з Хорам Намхонгам Лі Кэцян заявіў пра гатоўнасць Кітая і далей паглыбляць сяброўства з Камбоджай, садзейнічаць перамовам па заключэнні пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж дзвюма краінамі, стымуляваць больш хуткае дасягненне ўсебаковага рэгіянальнага эканамічнага партнёрства, а таксама садзейнічаць кансультацыям па кодэксе паводзінаў у Паўднёва-Кітайскім моры. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040