МЗС КНР правёў прэс-брыфінг аб маючым адбыцца ўдзеле старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў Кітая і Індыі і яго дзяржаўным візіце ў Непал
  2019-10-10 10:47:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
МЗС КНР у сераду правёў прэс-брыфінг для прадстаўнікоў кітайскіх і замежных СМІ, на якім намеснік міністра замежных спраў Кітая Ло Чжаахуэй распавёў аб маючым адбыцца ўдзеле старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў чарговай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў Кітая і Індыі і яго дзяржаўным візіце ў Непал.

Ло Чжаахуэй паведаміў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін з 11 па 13 кастрычніка па запрашэнні прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі і прэзідэнта Непала Бідхі Дэві Бхандары прыме ўдзел у другой нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў Кітая і Індыі, а таксама нанясе дзяржаўны візіт у Непал.

Паездка стане першым замежным турнэ старшыні КНР Сі Цзіньпіна пасля ўрачыстага святкавання 70-й гадавіны ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама візітам старшыні КНР у Непал праз 23 гады, заявіў намеснік кіраўніка МЗС КНР.

Паводле яго слоў, дадзенае замежнае турнэ старшыні КНР надасць новы імпульс развіццю адносін Кітая з Індыяй, Непалам і Паўднёвай Азіяй у цэлым, адкрые новую прастору для нарошчвання ўзаемасувязі і гандлёва-эканамічнага практычнага супрацоўніцтва ў рэгіёне, стварае новую платформу для ўмацавання ўзаемнага даверу і дружбы паміж народамі рэгіёну, а таксама ўнясе новы ўклад у мір і росквіт ва ўсім свеце.

Ло Чжаахуэй сказаў, што Кітай і Індыя-краіны, якія развіваюцца і краіны з рынкам, што фарміруецца, а таксама адзіныя ў свеце дзве дзяржавы з насельніцтвам у 1 млрд чалавек. Супрацоўніцтва паміж Кітаем і Індыяй не толькі садзейнічае развіццю дзвюх краін, але і спрыяе прасоўванню працэсу мультыпалярызацыі свету і эканамічнай глабалізацыі, а таксама прыносіць карысць абароне агульных інтарэсаў краін, якія развіваюцца, свету. Паводле яго слоў, пасля першай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у кітайскім горадзе Ухань у мінулым годзе, супрацоўніцтва і абмены дзвюх краін у розных галінах былі ўсебакова прасунутыя, адпаведныя рознагалоссі былі належным чынам урэгуляваны, міждзяржаўныя адносіны ўступілі ў новы этап устойлівага развіцця ў добрым накірунку. Падчас знаходжання ў Чэннаі старшыня КНР Сі Цзіньпін з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі працягне абмяркоўваць сусветную сітуацыю і перспектывы развіцця кітайска-індыйскіх адносін, што вызначыць накірунак для наступнага этапу развіцця адносін дзвюх краін.

Ло Чжаахуэй адзначыў, што для Кітая Непал уяўляе сабой добрага суседа, з якім Кітай звязваюць горы і рэкі, а таксама аднаго з найважнейшых партнёраў у прасоўванні будаўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" ў паўднёваазіяцкім накірунку. За перыяд пасля ўстанаўлення паміж дзвюма краінамі дыпадносін, абедзве дзяржавы раўнапраўна ставіліся адно да аднаго, захоўвалі ўзаемную павагу, аказвалі ўзаемную падтрымку, падаючы прыклад гарманічнага суіснавання і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі з рознымі памерамі тэрыторыі і сацыяльнымі сістэмамі. Маючы адбыцца візіт будзе мець гістарычнае значэнне. Падчас візіту старшыня Сі Цзіньпін возьме ўдзел у цырымоніі сустрэчы і бяседзе ў ягоны гонар, якія будуць наладжаныя прэзідэнтам Бідх'і Дэві Бхандары, правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Бідх'і Дэві Бхандары і перамовы з прэм'ер-міністрам Кхадгай Прасадам Шармай Олі, будзе прысутнічаць на цырымоніі падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных галінах. Акрамя таго, ён правядзе сустрэчы з сустаршынёй Непальскай Камуністычнай партыі / НКП/ Пушпай Камалам Дахалам / таварышам Прачандай/, адказнымі асобамі федэральнага парламента Непала і кіраўнікамі адпаведных палітычных партый гэтай краіны. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў вызначаць новыя планы адносна развіцця двухбаковых адносін, сумесна адкрыюць новую эпоху паскоранага развіцця кітайска-непальскіх сувязяў, паглыбяць палітычны ўзаемадавер, умацуюць аснову спадзяванняў насельніцтва ў падтрыманні шматвяковай дружбы, будуць садзейнічаць сумеснаму высакаякаснаму будаўніцтву "Пояса і шляху", паскораць фарміраванне сеткі ўзаемазвязанасці праз Гімалайскі рэгіён і тым самым нададуць новы стымул двухбаковаму шматпланаваму практычнаму супрацоўніцтву.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040